ІСЬЛЯМАБАД. На афганска-пакістанскай мяжы ў часе перастрэлкі з баявікамі “Аль Кайды” сёньня загінулі дзесяць пакістанскіх вайскоўцаў. Таксама забітыя два тэрарысты. Аднаго ўзялі ў палон. Пакістанскія вайскоўцы ладзілі рэйд у раёне, дзе хаваюцца бявікі “Аль Кайды”, якія ўцяклі з Афганістану. Паводле дадзеных ЗША, невялікія групы баявікоў дзейнічаюць па абодва бакі афганска-пакістанскай мяжы.