Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:08 ]  Кыргызстан:амністыя для ўдзельнікаў хваляваньняў у Аксы


Бішкек: Сёньня ўрад Кыргізстану выступіў з прапановай амністыі для тых, хто ўдзельнічаў у хваляваньнях у палове сакавіка, калі ў правінцыі Аксы паліцыя застрэліла 5 чалавек. Прэм’ер Танаеў адзначыў, што амністыя неабходная дзеля гармоніі ў грамадзтве, паколькі насельніцтва краіны падзеленае і існуе небясьпека грамадзянскага канфлікту. Заўтра пытаньне амністыі будзе абмяркоўваць парлямант краіны. Сёньня сотні дэманстрантаў сабраліся ў гарадох Джалал-Абад і Ош ў знак пратэсту супраць рашэньня суду ў справе былога дэпутата Бэкназарава. Арыштаваны ў студзені Бэкназараў быў прызнаны вінаватым у злоўжываньні ўладай у часе, калі ён быў адным з мясцовых пракурораў. Паводле дэманстрантаў, да адказнасьці павінны быць прыцягнутыя тыя, хто адказвае за забойствы ў Аксы.
XS
SM
MD
LG