Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:01 ]  Партыя Каштуніцы выйшла са складу кіруючай кааліцыі


Белград: Прэзыдэнт Югаславіі Каштуніца пацьвердзіў, што ягоная партыя выйшла са складу кіруючай у Сэрбіі кааліцыі. Ягоная Дэмакратаычная Партыя была адным з 18-ці сябраў кааліцыі, якая у дзьвюхтысячным годзе адхіліла ад улады Слабадана Мілошэвіча. Пасьля гэтага пачаліся непаразуменьні паміж ёю і партыяй цяперашняга прэм’ера Зорана Джынджыча. Каштуніца абвінаваціў Джынджыча ў парушэньні кааліцыйнай дамовы і спробы здамінаваць астатніх партнэраў. Наступныя парляманцкія выбары ў Сэрбіі павінны адбыцца ў 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG