Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:58 ]  ЗША сьцвярджаюць,што кіраўніцтва Аль-Кайды моцна пацярпела ў выніку анты-тэрарыстычнай кампаніі


Баграм: Камандаваньне сілаў ЗША у Афганістане запярэчыла цьверджаньням нібыта кіраўніцтва Аль-Кайды цалкам не пацярпела ў выніку анты-тэрарыстычнай кампаніі. Паводле палкоўніка Робэрта Кінга, ваенная аперацыя моцна абмежавала аператаыўныя магчымасьці групоўкі. У суботу арабскі тэлеканал Аль-Джазіра працытаваў аднаго зь лідэраў групоўкі які заявіў, што 98% кіраўніцтва Аль-Кайды на чале з Асамам Бін Ладэнам выйшлі цэла з амэрыканскіх атакаў. Прадстаўнік Аль-Кайды прыгразіў новымі атакамі супраць ЗША. У міжчасе ЗША паведамілі, што амэрыканскія вайскоўцы былі абстраляныя ракетамі каля гораду Гост, аднак пра ахвяры не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG