ТБІЛІСІ.Узброеныя людзі ўчора ўвечары выкрадлі старшыню праўленьня Аграбізнесбанку Грузіі брытанца Пітэра Шоў. Аб гэтым заявіў міністар унутраных справаў Грузіі Коба Нарчэмашвілі. Невядомыя асобы выцяглі банкіра з машыны каля ягонага дому. Паліцыянты, якія няўзабаве пад’ехалі, пачалі стральбу па злачынцах. Аднак, тыя пасьпелі ўцячы разам з Шоў.
Паліцыя мяркуе, што мэтаю гэтага выкраданьня было атрыманьне выкупу.