ФРАНКФУРТ–НА–МАЙНЕ. Сёньня раніцою ў сувязі з забастоўкай авіядыспетчараў былі адмененыя палёты практычна па ўсёй Эўропе. Гэта тычылася Францыі,Германіі, Грэцыі, Італіі, Вугоршчыны, Гішпаніі і Партугаліі.
Авіядыспетчары пратэстуюць супраць плянаў Эўразьвязу правесьці “рэвалюцыю ў паветры” пад назвай “Адзінае неба”. Вынікам рэалізаці пляну “Адзінае неба” будзе адмена нацыянальных паветраных межаў.
Забастоўку распачалі авіядыспетчары Францыі, пазьней да яе далучыліся прадстаўнікі іншых краінаў.