ВАШЫНГТОН. На сумесным паседжаньні абедзьвюх палатаў амэрыканскага Кангрэсу пачаліся слуханьні пра падзеі тэрарыстычных атакаў 11 верасьня. Слуханьні прабегнуць за зачыненымі дзьвярыма.
Пляны тэрарыстычных атакаў супраць Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру пачалі распрацоўвацца пасьля выбухаў у амэрыканскіх амбасадах у 1998 годзе.Аб гэтым паведаміў рэпарцёрам Прадстаўнік Сэнату Боб Грэхэм.