ПАРЫЖ. Міністэрства Ўнутраных Справаў Францыі паведамляе, што яўка выбарнікаў падчас сёньняшняга другога туру парлямэнцкіх выбараў да апоўдня склала ўсяго каля 20 працэнтаў. На 519 месцаў у Нацыянальнай Асамблеі прэтэндуюць 1045 кандыдатаў. 58 кандыдатаў былі абраныя ў першым туры. Паводле прагнозаў аналітыкаў, правыя і цэнтрысцкія сілы, згуртаваныя вакол новаабранага прэзыдэнта Жака Шырака, перамогуць на выбарах зь вялікай перавагай.