КАБУЛ. Адмысловы прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў Афганістане Кляўс-Пэтэр Кляйбэр цьвердзіць, што праца Лоя Джыргі Вялікай Рады Афганістану была парушаная спробамі запалохваньня. Паводле Кляйбэра, мелі месца выпадкі ціску на некаторых дэлегатаў сходу. Сёньня дэлегаты Лоя Джыргі ня здолелі прызначыць 111-асабовы пераходны парлямэнт. Сёньняшняе паседжаньне перапынялася крыкамі і пагрозамі пакінуць сход. Ня ўсе дэлегаты былі згодныя з парадкам абраньня дэпутатаў парлямэнту. Лоя Джырга заўтра працягне сваю працу.