Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:57 ]  Сьледзтва аб выбуху ў Карачы стаіць на месцы


КАРАЧЫ. Пакістанская паліцыя паведамляе, што ў расьсьледаваньні выбуху бомбы каля амэрыканскага кансуляту ў Карачы пакуль што не назіраецца ніякага прагрэсу. Дзясяткі асобаў былі затрыманыя для допытаў, аднак дагэтуль не ўдалося знайсьці ніякіх сьведчаньняў пра магчымых злачынцаў. У выніку выбуху бомбы ў аўтамабілі загінула 11 пакістанцаў і больш за 40 чалавек было паранена. Дагэтуль застаецца няясным, што спрычыніла выбух – тэрарыст-самагубца, або прыстасаваньне дыстанцыйнага кіраваньня. Адказнасьць за гэты акт узяла невядомая дагэтуль групоўка «Аль-Канун».
XS
SM
MD
LG