ШРЫНАГАР (КАШМІР). Сёньня трапіў пад гранатны абстрэл і быў паранены індыйскі адміністратар Кашміру Фарук Абдула. Абдула ўрачыста адкрываў будынак мясцовага ўраду ў Шрынагары – летняй сталіцы кашміру, калі ў будынак былі кінутыя дзьве гранаты. Адказнасьць за гэты акт узяла на сябе невядомая дагэтуль групоўка «Полк Аль-Мэдына».