Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:37 ]  Дасьледуюцца прычыны тэракту ў Карачы


КАРАЧЫ. Амэрыканскія і пакістанскія сьледчыя абсьледуюць месца тэрарыстычнага акту ў Карачы, дзе ўчора побач з будынкам кансуляту Злучаных Штатаў выбухнуў аўтамабіль з выбуховым зарадам. Адказнасьць за выбух, у выніку якога загінула 11 чалавек, узяла на сябе невядомая дагэтуль групоўка «Аль-Канун». Спачатку меркавалася, што выбух учыніў тэрарыст – самагубца, аднак цяпер паліцыя паведамляе, што бомба магла быцць схаваная ў аўтамабілі аўташколы, у якім на той момант былі інструктар і тры вучні, і прыведзеная ў дзеяньне дыстанцыйным кіраваньнем. Злучаныя Штаты зачынілі свае кансуляты ў Карачы, Лахоры і Пэшавары, а таксама амэрыканскі цэнтар у Ісьлямабадзе.
XS
SM
MD
LG