Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:08 ]  ЗША патрабуюць высылкі ірацкага дыплямата


ВАШЫНГТОН Злучаныя Штаты запатрабавалі высылкі ірацкага дыплямата, які акрэдытаваны пры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Нью-Ёрку. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер заявіў, што дыплямат займаўся дзейнасьцю, несумяшчальнай з дыпляматычным статусам. Звычайна такая фраза ўжываецца ў адносінах да шпіянажу. ЗША скасавалі дыпляматычныя адносіны зь Іракам пасьля захопу Іракам Кувэйту ў 1990 годзе. Місія Іраку пры ААН – гэта адзінае ірацкае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Злучаных Штатах. Там працуе 16 дыпляматаў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш неаднаразова даваў зразумець у сваіх заявах, што Злучаныя Штаты жадаюць зьмяшчэньня ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG