Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Міністры замежных справаў і юстыцыі ЭЗ ухвалілі плян аховы зьнешніх межаў Зьвязумацваньня


(ЛЮКСЭМБУРГ) Міністры замежных справў і юстыцыі Эўрапейскага Зьвязу на сваёй сёньняшняй сустрэчы ўхвалілі плян узмацненьня кантролю на зьнешніх межах. Рэалізацыя гэтага пляну можа прывесьці да стварэньня сумеснай памежнай паліцыі. Плян яшчэ мусіць быць абмяркаваны на саміце Эўразьвязу ў Гішпаніі, які адбудзецца на наступным тыдні. Міністры не падтрымалі прапанову Вялікай Брытаніі вылучаць грашовую дапамогу толькі тым краінам, якія супрацоўнічаюць са зьвязам у пытаньнях спыненьня нелегальнай іміграцыі. Міністры прапанавалі накіроўваць грошы бедным краінам, каб дапамагчы ім палепшыць міграцыйны кантроль і заахвочваць ўзнагароджваць тыя ўрады, якія гатовыя прыняць нелегальных імігрантаў
XS
SM
MD
LG