(БАГРАМ) Амэрыканскія афіцыйныя прадстаўнікі заяўляюць, што ў Афганістан накіроўваецца адмысловая каманда, якая будзе дасьледваць прычыны начной авіякатастрофы на Паўночным Усходзе Афганістану. У катастрофе загінулі тры чалавекі. Прадстаўнік амэрыканскага войска сёньня паведаміў, што яе прычыны пакуль застаюцца невядомымі, аднак практычна выключыў магчымасьць падзеньня ў выніку варожага абстрэлу