Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:13 ]  Паліцыя Францыі затрымала 5 падазроных у тэрарызьме


ПАРЫЖ Француская паліцыя затрымала сёньня 5 чалавек, у сувязі са справай арыштаванага, у боце якога была знойдзена выбуховая прылада. Рычарда Рэйд затрымалі летась у сьнежні ў самалёце “Амэрыкан Эрляйнс”, які ляцеў з Парыжа ў ЗША. Амэрыканскія ўлады лічаць, што Рэйд належаў да тэрарыстычнай сеткі Аль-Кайда. Паліцыя падазрае, што пяцёра затрыманых сёньня былі саўдзельнікамі плянаванага тэракту. Два месяцы таму французкая паліцыя арыштавала яшчэ пяцёх чалавек, якіх яна падазрае ў супрацоўніцтве з Рэйдам.
XS
SM
MD
LG