Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:07 ]  ЗША вывучаюць магчымасьць часовай палестынскай дзяржавы


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл сказаў у сёньняшнім інтэрвію, што адміністрацыя прэзыдэнта Буша вывучае магчымасьць стварэньня часовай палестынскай дзяржавы. Аднак прэсавы сакратар Белага дому Ары Фляйшэр падкрэсьліў, што прэзыдэнта Буш пакуль не падтрымаў такую ідэю. Тым часам прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон пасьля двухдзённага візыту ў ЗША затрымаўся ў Лёндане, каб правесьці сустрэчу з прэм’ерам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. Паводле Шарона, стварэньне палестынскай дзяржавы магчымае толькі па сканчэньні тэрарыстычных атакаў на Ізраіль. У выніку чарговага тэракту сёньня недалёка ад Тэль-Авіву загінула дзяўчына, і ня менш за 8 чалавек былі параненыя. Таксама сёньня ізраільскія сілы, якія ахоўваюць паселішча Нэцарым ў паласе Газы застрэлілі пяцёх палестынцаў, у тым ліку аднаго падлетка.
XS
SM
MD
LG