Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:55 ]  Пачалося шырокамаштабнае паляваньне на агентаў «Аль-Каіды»


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведаміў, што пачалося шырокамаштабнае паляваньне на агентаў «Аль-Каіды» пасьля таго, як быў затрыманы амэрыканскі грамадзянін, падазраваны ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу з прымяненьнем г. зв. «Бруднай бомбы». Буш паабяцаў, што Злучаныя Штаты правераць кожны сьлед, каб прадухіліць новыя напады. Амэрыканскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што Абдула аль-Муджагір быў затрыманы фэдэральнымі агентамі ў мінулым месяцы, калі ён прыляцеў у Чыкага з Пакістану. Ён быў абвешчаны ўдзельнікам варожага ваеннага фармаваньня і перададзены ваенным уладам Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG