ДЖЫДА (САВУДАЎСКАЯ АРАБІЯ). Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што сытуацыя на мяжы зь Індыяй надалей застаецца «змрочная» і што захады ўжытыя Індыяй, каб аслабіць напружаньне, - недастатковыя. Выступаючы пасьля сустрэчы кронпрынцам Савудаўскай Арабіі Абдулом бін Абдул Азізам у Джыдзе, Мушараф сказаў, што сытуацыя будзе заставацца напружаная, пакуль на мяжы будзе працягвацца вайсковая прысутнасьць. Раней сёньня Мушараф заклікаў Індыю да больш істотных крокаў і заявіў, што Пакістан ня хоча вайны.