Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  Літоўскія вязьні абвесьцілі галадоўку


ВІЛЬНЯ Амаль палова літоўскіх вязьняў сёньня абвесьціла галадоўку, патрабуючы лепшых умоваў зьняволеньня і лячэньня патэнцыйна хворых на СьНІД. Паводле літоўскіх уладаў амаль пяць з паловай тысячаў з адзінаццаці тысячаў вязьняў Літвы адмовіліся сёньня ад ежы ў трох найбуйнейшых турмах. Адна з прычынаў галадоўкі – нядаўняе паведамленьне, што больш за 10 адсоткаў вязьняў у турме Алітус маюць вірус імунадэфіцыта чалавека. Гэты вірус выклікае сьмяротную хваробу СьНІД. На мінулы тыдні літоўскі ўрад прыняў адмысловую праграму барацьбы з наркотыкамі ў месцах зьняволеньня. Менавіта унутрывенны ўжытак наркотыкаў называюць прычынай турэмнай эпідэміі.
XS
SM
MD
LG