Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Падазроны ў тэрарызме мае важную інфармацыю


БУДАПЭШТ Міністар юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт заявіў, што арыштаваны грамадзянін ЗША Абдула аль-Муджагір, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта, мае “вельмі важную інфармацыю” датычна тэрарыстычнай сеткі аль-Каіда. Аль-Муджагіра затрымалі яшчэ 8 траўня ў аэрапорце Чыкага. Паводле міністра юстыцыі, арыштаваны плянаваў выбухнуць у ЗША гэтак званую “брудную бомбу”. Такая бомба мае звычайныя выбуховыя рэчывы, але утрымлівае радыёактыўны матэрыял – плютоній ці ўран. Амэрыканскія афіцыйныя асобы кажуць, што тэрарысты не пасьпелі сабраць бомбу, але толькі вялі да гэтага падрыхтоўку.
XS
SM
MD
LG