Бялград. Каардынатар у справах зьнешняй палітыкі Эўрапэйскага Зьвязу Хаўер Саляна сёньня вёў перамовы з лідарамі Сэрбіі і Чарнагорыі з мэтай паскорыць рэарганізацыю новай дзяржавы. Пасьля сустрэчы Саляна заявіў, што застаўся задаволены канструктыўнай атмасфэрай перамоваў. Існуючае на цяперашні момант пагадненьне аб утварэньні Саюзу Сэрбіі і Чарнагорыі дазвалеяе абодзвюм рэспублікам скасаваць саюз праз трыф гады.