Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Арыштаваны тэрарыст, які рыхтаваў радыёактыўную бомбу


МАСКВА Генэральны пракурор ЗША Джон Эшкрафт заявіў, што амэрыканскія ўлады арыштавалі тэрарыста зь сеткі аль-Каіда, які плянаваў выбухнуць на тэрыторыі Злучаных Штатаў радыёактыўню бомбу. Эшкрафт кажа, што амэрыканскага грамадзяніна Абдулу аль-Муджагіра, вядомага таксама як Хасэ Падыла, арыштавалі 8 траўня ў аэрапорце Чыкага, куды ён прыляцеў з Пакістану. Паводле амэрыканскага пракурора, маюцца шматлікія незалежныя крыніцы інфармацыі аб тым, што арыштаваны плянаваў выбухнуць у ЗША гэтак званую “брудную бомбу”. Такая бомба мае звычайныя выбуховыя рэчывы, але утрымлівае радыёактыўны матэрыял. Верагодна, тэрарысты не пасьпелі сабраць бомбу, але толькі вялі да гэтага падрыхтоўку, заявіў сёньня ў Вашынгтоне Дырэктар Федэральнага бюро расьсьледаваньняў Робэрт Мюлег.
XS
SM
MD
LG