ПАРЫЖ. У Францыі закончыўся першы тур парляманцкіх выбараў. Паводле папярэдніх дадзеных права-цэнтрысцкая кааліцыя прэзыдэнта Жака Шырака атрымала больш 43% галасоў, больш 36% – памяркоўныя левыя і больш 13% – ультраправыя начале з Жанам-Мары Ле Пэнам. Паведамляецца, што пры такой падтрымцы ў другім туры, які пройдзе ў наступную нядзелю, пад кантролем правых апынецца ніжняя частка парляманту – Нацыянальная асамблея.