КАБУЛ. Адкрыцьцё паседжаньня агульнаафганскай Рады старэйшынаў Лойя-джыргі адбудзецца на пару гадзінаў пазьней прызначанага тэрміну, паколькі яшчэ ня ўсе дэлегаты прыехалі ў Кабул. Паведамляецца, што затрымка дэлегатаў ніяк не зьвязаная са справамі бясьпекі. Аднак прадстаўнік афганскіх уладаў заявіў, што адтэрміноўка – вынік рознагалосьсяў паміж былым каралём Афганістану Мухамэдам Захір Шахам, які сёньня распачне паседжаньне Лойя-Джыргі, і прадстаўнікамі Паўночнага альянсу. Лойя-Джырга мусіць абраць новы пераходны ўрад краіны на наступныя адзін з паловай-два гады, пасьля чаго ў Афганістане будзе прынятая канстытуцыя і пройдуць выбары. Усяго ў паседжаньні Лойя-Джыргі возьмуць удзел больш як 1550 дэлегатаў.