Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  Рамсфэльд выступіў перад вайскоўцамі ЗША ў Кувэйце


КЭМП ДОГА (Кувэйт) Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд прыехаў у Кувэйт. У часе сустрэчы з вайскоўцамі базы Злучаных Штатаў ён сказаў, што яны знаходзяцца на пярэднім краі вайны супраць тэрарызму і стрымліваюць небясьпечнага ворага, які ня можа супакоіцца, якога нельга ігнараваць і якому нельга даць перамагчы. Рамсфэльд таксама заявіў, што антытэрарыстычная вайна, якая пачалася ў Афганістане закончыцца зусім у іншым месцы, але адмовіўся паведаміць пра наступнае меца ўдару. У панядзелак пройдуць перамовы Рамсфэльда з эмірам Кувэйту Джабэрам аль-Ахмэдам ас-Сабахам. Пазьней, перад паездкай у Дэлі і Іслямабад, Рамсфэльд наведае Бахрэйн і Катар.
XS
SM
MD
LG