Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  Працягваюцца выбары ў Нацыянальны сход Францыі


ПАРЫЖ. Сёньня ў Францыі першы тур парляманцкіх выбараў. На палову дня, паводле мясцовага часу, у галасаваньні з 41 мільёну выбаршчыкаў узялі ўдзел блізу 20%. Лічыцца, што нізкі ўдзел выбаршчыкаў паспрыяе посьпеху ўльтраправых начале з Жанам-Мары Ле Пэнам. Паводле апытаньняў, правацэнтрысцкая кааліцыя начале з прэзыдэнтам краіны Жакам Шыракам крыху апярэджвае сацыялістаў і іхных левых саюзьнікаў. Больш як 8 тысячаў кандыдатаў прэтэндуюць на 577 месцаў у Нацыянальным сходзе. Афіцыйныя вынікі сёньняшняга туру будуць вядомыя ў ночы, а другі тур адбудзецца ў наступную нядзелю.
XS
SM
MD
LG