БАГРАМ (Афганістан). Прадстаўнік вайсковага кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыяй у Афганістане паведаміў, што ва Ўзбэкістане, на ваеннай базе Каршы-Ханабад, якую ўжываюць вайскоўцы Злучаных Штатаў, знойдзеныя сьляды нэрвова-паралітычнага і гарчычнага газаў. Адмыслоўцы Злучаных Штатаў не выключаюць, што гэта – наступствы побыту на базе савецкага войска, якое захоўвала хімічную зброю. Пакуль што ніводны вайсковец ня мае ніякіх сымптомаў атручаньня. Паводле вайсковага прадстаўніка, цёплае надвор’е апошніх тыдняў актывізавала гэтыя рэчывы і адначасна паказала, чаму яны не былі заўважаныя раней.