БІШКЕК. Дзясяткі ўдзельнікаў пратэстаў былі затрыманыя сёньня кыргыскай паліцыяй у мясцовасьці Таш-Камур на поўдні краіны. Арышты адбыліся пасьля таго, як паліцыя паспрабавала вызваліць лекароў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў, захопленых удзельнікамі галадоўкі пратэсту, якія блякуюць магістраль Бішкек-Ош. Галадоўнікі патрабуюць зьняцьця абвінавачаньняў з дэпутата парлямэнту Азімбэка Бэкназарава, якога вінавацяць ва злоўжываньні уладай. Сярод чатырох дзясяткаў затрыманых – карэспандэнт «Радыё Свабода».