Кабул. Міністар абароны Афганістану Маххамед Фахім выказаў спадзяваньне, што Рада старэйшынаў Афганістану Лоя-Джырга абяпэ ў якасьці пераходнага ўраду – цяперашні склад часовай адміністрацыі Афганістану, які ўзначальвае Хамід Карзай.
Пасяджэньне Лоя-Джыргі распачнецца ў Кабуле 10 чэрвеня.
Тым часам, прадстаўнікі пуштунскіх плямёнаў выказалі занепакоенасьць, што афганскія таджыкі, якія зьяўляюцца этнічнай меньшасьцю, ўзначальваюць тры ключавыя ведамствы ў часовай адміністрацыі – абароны, замежных справаў і ўнутраных справаў.