Ярусалім. Сёньня на палестынскіх тэрыторыях забітыя сем чалавек. Тры ізраільцяніна загінулі ў выніку нападу ўзброеных палестынцаў на яўрэйскаен паселішча ў горадзе Хеўрон на Заходнім беразе Ярдану.
Дзеля пошуку тэрарыстаў ізраільскія вайскоўцы ўвайшлі ў два суседнія палестынскія неселеныя пункты.
Прадстаўнік ізраільскага ўраду Арыель Мекель заявіў, што адказнасьць за напад нясе кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат.
Палестынец, які ў сэктары Газа спрабаваў прабрацца ў яўрэйскае паселішча, быў застрэлены ізраільскімі салдатамі. Два палестынцы загінулі ў выніку выбуху ля агароджы з дроту, якая адасябляе сэктар Газа ад Ізраіля.