Дэлі. Індыя афіцыйна пацьвердзіла, што ў пятніцу згубіла беспілотны самалёт на мяжы з Пакістанам. Учора Пакістан заявіў, што ягоны зьнішчальнік зьбіў індыйскі самалёт-выведнік.
Пакістанскія вайскоўцы заявілі, што самалёт парушыў паветраную прастору Пакістану і паглыбіўся на адлегласьць у трыццаць кілямэтраў.
Міністар абароны Пакістану Абдулл Саттар папярэдзіў пра небясьпеку эскаляцыі канфлікту з Індыяй. І прапанаваў адмовіцца ад дзеяньняў у адказ.
Тым часам, у Кашміры на інда-пакістанскай мяжы працягваецца артылерыйская стрэляніна. Індыйскія ўлады паведамілі, што чатыры чалавекі з індыйскага боку –забітыя.
Днямі намесьнік Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армідэдж правёў перамовы з прэзыдэнтам Пакістана Пэрвэзам Мушаррафам і прэмьерам Індыі Аталом Ваджпаі. Абодва заверылі ў жаданьні запазьбегчы вайны.