Вашынгтон. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джордж Буш заявіў, што ён ня можа падтрымаць прапанаваны графік утварэньня Палестынскай дзяржавы. Гэтую заяву Буш зрабіў пад час сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Ягіпту Хасьні Мубаракам.
Прэзыдэнт ЗША заявіў таксама, што ён расчараваны Ясірам Арафатам і адзначыў, што сярод палестынцаў ёсьць шмат іншых асобаў.