Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Расейская Дума хоча забараніць лаянкавыя словы


МАСКВА. Расейская Дзярждума абсалютнай большасьцю галасоў (за – 365, супраць – 2) ухваліла ў першым чытаньні законапраект, які забараняе ўжываньне лаянкавых словаў у публічных месцах, на вытворчасьці, у транспарце і ў сэктары камунікацыяў. У законапраекце не ўдакладняецца – як можа быць забясьпечана выкананьне такога закону. Адзін з дэпутатаў, што галасаваў супраць законапраекту – Андрэй Вульф – аргумэнтаваў сваю пазыцыю тым, што нецэнзурныя словы часта ўжываў у сваёй творчасьці Аляксандар Пушкін.
XS
SM
MD
LG