Джамму: Восем цывільных асобаў, 5 на пакістанскім а 3 на індыйскім баку загінулі у часе сёньняшніх памежных баёў у Кашміры. Паведамляецца таксама пра шэраг заітых сярод вайскоўцаў. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакаваньні перастрэлак. Паводле прадстаўніка індыйскага МЗС-у Рао, Нью Дэлі спадзяецца, што цягам бліжэйшых дзён Пакістан прадпрыйме канкрэтныя крокі ў справе ўтаймаваньня атакаў тэрарыстаў і зьнішэньня іхнай інфраструктуры.
Іслямабад і Нью Дэлі запэўнілі амэрыканскага пасланьніка Рычарда Армітэджа, яны імкнуцца да мірнай разьвязкі канфлікту вакол Кашміру. Са свайго боку Армітэдж адзначыў, што ўчора лідэр Пакістану Мушараф запэўніў яго аб тым, што Пакістан у ніякім разе не пачне з Індыяй вайну за Кашмір.