Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  У Грузіі пройдзе перападлік галасоў выбаршчыкаў


ТБІЛІСІ. Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі загадала правесьці новы падлік галасоў, пададзеных за розныя партыі і рухі ў часе выбараў у мясцовыя ворганы ўлады. Выбары адбыліся ў гэтую нядзелю. Прадстаўнікі камісіі сьцвярджаюць, што выбары праходзілі са значнымі парушэньнямі. Пакуль невядома, колькі выбарчых участкаў з 395 будуць праводзіць перападлік галасоў. Часткова вынікі галасаваньня былі абвешчаныя ўчора. Паводле іх, у Тбілісі перамаглі апазыцыйныя партыі і рухі. Вынікі з астатніх выбарчых участкаў доўга заставаліся невядомымі. У Тбілісі “Партыя працы” заняла першае мейсца, атрымаўшы амаль 26% галасоў. Другім быў “Нацыянальны дэмакратычны Фронт”, які ўзначальвае былы міністр юстыцыі Міхаіл Саакашвілі – 24%. “Грамадзянскі Саюз” прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шаварнадзе не дасягнуў мяжы ў 4%. Міжнародныя назіральнікі крытыкуюць апошнія грузінскія выбары. У сувязі с сур’ёзнымі парушэньнямі ў часе галасаваньня вынікі выбараў будуць скасаваныя ў местах Руставі, Зугдзідзі і Сартыхала.У бліжэйшы час там адбудуцца перавыбары.
XS
SM
MD
LG