Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:33 ]  Украіна будзе дамагацца ад Турэччыны экстрадыцыі чатырох чалавек


КІЕЎ. Украіна будзе дамагацца ад Турэччыны экстрадыцыі чатырох былых кіраўнікоў кампаніі “Аб’яднаныя энэргэтычныя сыстэмы,” сярод якіх ёсьць і сьвёкар аднэй зь лідараў апазыцыі Юліі Цімашэнкі. Паводле прадстаўніка міністэрства замежных справаў Украіны, гэтых людзей затрымалі ў выніку сумеснай апэрацыі спэцслужбаў Украіны і Турэччыны, у курортным месьце Анатолія. Украінскія ўлады абвінавачваюць затрыманых у раскраданьні валютных і дзяржаўных сродкаў. Юлія Цімашэнка лічыць такія дзеяньні ўладаў палітычна матываванымі. Яна папрасіла турэцкія ўлады даць затрыманым палітычны прытулак.
XS
SM
MD
LG