Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:06 ]  У Гародні пачаўся суд над журналістамі "Пагоні"


ГАРОДНЯ. Сёньня ў Гародні, пасьля доўгіх затрымак, узнавіўся суд над двума апазыцыйнымі журналістамі, якіх абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандара Лукашэнку. Галоўны рэдактар газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч і журналіст Павал Мажэйка могуць атрымаць пяць гадоў турэмнага зьняволеньня за публікацыю ў часе апошняй выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі матэрыялаў, у якіх крытыкуецца Аляксандар Лукашэнка. У сувязі з судом у Гародні адбыліся сутычкі паміж тымі хто хацеў трапіць у будынак суду і міліцыяй. Падрабязнасьці – у праграме.
XS
SM
MD
LG