Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:03 ]  Прынятая алмаацінская дэклярацыя ў справе тэрарызму


АЛМА-АТА Сёньня скончылася сустрэча ў вярхох дзяржаваў-удзельніцаў нарады ў пытаньнях ўзаемадзеяньня і даверу ў Азыі. У нарадзе ўзялі ўдзел кіраўнікі 15 краінаў і палестынскай аўтаноміі. Удзельнікі нарады прынялі алмаацінскую дэклярацыю, у якой міжнародны тэрарызм ахарактарызаваны як глабальнае зло. У дакумэнце таксама адзначаецца, што адной з галоўных пагрозаў бясьпецы і стабільнасьці з’яўляецца сэпаратызм. Аднак галоўнаю тэмай сустрэчы стаў інда-пакістанскі канфлікт. Лідэры Індыі і Пакістану, якія выступілі на нарадзе, усклалі адзін на аднаго адказнасьць за абвастрэньне сытуацыі ў памежным Кашміры.
XS
SM
MD
LG