Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:52 ]  Карзай шукае падтрымкі перад стварэньнем новага пераходнага ўраду Афганістану


КАБУЛ. Кіраўнік часовай афганскай адміністрацыі Хамід Карзай імкнецца атрымаць падтрымку розных афганскіх груповак на тое каб узначаліць новы пераходны ўрад краіны, які будзе сфармаваны Радай старэйшымаў “Лойя-джырга”. Паведамляецца, што Карзая падтрымаюць дзьве асноўныя шыіцкія партыі і партыя хазарэйцаў “Хэзб-э-Вахдат”. Да яго прыхільны таксама шэраг уплывовых афганскіх дзеячаў па ўсёй краіне, улучна з буйнейшымі правінцыямі Гэрат і Кандагар. Карзая падтрымліваюць некаторыя з былых лідараў “Паўночнага альянсу”, якія цяпер займаюць пасады ў афганскім урадзе, а таксама былы кароль краіны Мухамэд Захір Шах. Паседжаньне “Лойя-джыргі” распачнецца ў Кабуле 10 чэвеня.
XS
SM
MD
LG