ЕРУСАЛІМ. Сябра кіраўніцтва Эўрапэйскага Зьвязу Гаўер Сяляна дамагаецца як найхутчэйшага правядзеньня міжнароднай кафэрэнцыі ў справе Блізкага Ўсходу. Пасьля перамоваў зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам у Ерусаліме Саляна заявіў, што канфэрэнцыя, якая, напэўна, пачнецца ў гэтым месяцы, мусіць вызначыць дату абвешчаньня незалежнай Палестынскай дзяржавы. У сыботу Саляна сустрэўся з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Ясірам Арафатам, а ў нядзелю з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. На Блізкім Усходзе зь міратворчай місіяй знаходзіцца таксама адмысловы высланьнік ЗША Ўільям Бэрнс. Між тым, апэрацыі ізраільскага войска на палестынскіх тэрыторыях працягваюцца. У месьце Навблус і прылеглым да яго лягеры ўцекачоў Балата, паводле падазрэньня ў тэрарызме, затрыманыя прынамсі 10 палестынцаў. У Наблусе вайскоўцы выбухнулі дом, які належыў нядаўна загібламу палестынскаму актывісту. Паводле ізраільскага вайсковага кіраўніцтва, палестынцы ўжывалі гэтае памяшканьне для вырабу выбуховых прыладаў.