Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:52 ]  Саляна працягвае дыпляматычны ваяж па краінах Блізкага Ўсходу


Каардынатар зьнешняй палітыкі Эўрапейскага зьвязу Гаўер Саляна меў сёньня ў Дамаску гадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам Сірыі Башарам Асадам у справе магчымасцьі аднаўленьня мірных перамоваў паміж ізраільцамі ды палестынцамі. Пазьней Саляну накіраваўся ў Ярданію на сустрэчу з каралём Абдулом. Пасьля Ярданіі Саляна мае намер наведаць Эгіпет, Ліван, Ізраіль і палестынскія тэрыторыі. Сёньня ж у Ізраіль на перамовы зь ізраільскім прэмьер-міністрам Арыэлем Шаронам з ЗША прыляцеў дырэктар ЦРУ Джордж Тэнет. Сёньня раней ізраільскія войскі ўвайшлі ў горад Калькілья на Заходнім Беразе Ярдану. У Калькільі дзейнічае камэнданцкая гадзіна.
XS
SM
MD
LG