МЕНСК Усясьветны банк пазычыць Беларусі 50 мільёнаў даляраў на падтрымку людзей, якія жывуць на тэрыторыях, забруджаных у выніку Чарнобыльскай аварыі. Сяргей Кулік, прадстаўнік Усясьветнага банку ў Беларусі кажа, што грошы пойдуць на падтрымку фэрмэраў і прыватных прадпрыемстваў у забруджаных раёнах. Ён не патлумачыў, якім чынам Беларусь будзе вяртаць пазыку.