Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Грамадзянам ЗША і Брытаніі раяць зьехаць зь Індыі


НЬЮ-ДЭЛІ Злучаныя Штаты Амэрыкі і Вялікая Брытанія сёньня заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Індыю з прычыны ўсё большай небясьпекі вайны паміж Індыяй ды Пакістанам. Пакістан ды Індыя маюць тэрытарыяльныя спрэчкі з-за памежнага раёну Кашмір. Абедзьве краіны валодаюць ядзернай зброяй. ЗША ды Брытанія ўжо скарацілі да мінімуму пэрсанал свайго пасольства ў Пакістане. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд бліжэйшым часам наведае Індыю і Пакістан, каб паспрабаваць урэгуляваць канфлікт.
XS
SM
MD
LG