СЭУЛ.Сёньня ў Паўднёвай Карэі афіцыйна распачаўся чампіянат сьвету па футболу. Гэта будзе першы футбольны чэмпіянат, які праводзіцца ў Азіі. З прамовамі выступілі: кіраўнік Міжнароднай Футбольнай Фэдэрацыі Сэп Блатэр, прэм’ер Японі Куйзумі, а таксама прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Кім Тэ Джун.
Паводле папярэдніх прагнозаў, на стадыёне прысутнічалі больш за 60 тысячаў гледачоў, а сотні мільёнаў людзей па ўсім сьвеце сачылі за цырэмоніяй адкрыцьця па тэлебачаньні. Першы матч Чэмпіянату пачаўся непрыемнай неспадзёўкай для зборнай Францыі. Яна прайграла з Сэнэгалам, які выступае на чэмпіянаце сьвету ўпершыню, зь лікам нуль да аднаго. У 30 хвіліне матчу гол чэмпіёнам сьвету з 98-га году забіў Папэ Боўба Дыёп.
Удзел у чэмпіянаце бяруць 32 каманды, разьбітыя на 8 групаў. Фінальны матч адбудзецца 30 чэрвеня. Пераможца атрымае 8 мільёнаў эўра ўзнагароды.