Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:23 ]  Індыя ня будзе весьці наўпростых перамоваў з Пакістанам


ДЭЛІ. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро вядзе перамовы з кіраўніцтвам Індыі, каб спыніць эскаляцыю напружанасьці на інда-пакістанскай мяжы ў Кашміры. Пасьля сустрэчы са Стро, міністар замежных справаў Індыі Джасвант Сынгх заявіў, што Дэлі ня мае намеру весьці простыя перамовы з Іслямабадам, пакуль Пакістан ня спыніць падтрымку кашмірскіх незалежнікаў. Паводле міністра, прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф меў досыць часу, каб спыніць рэйды іслямскіх экстрэмістаў з пакістанскай на індыйскую тэрыторыю. Учора, у выніку перастрэлак на мяжы ў Кашміры загінулі 5 і былі параненымі 8 асобаў.
XS
SM
MD
LG