ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, па сканчэньні сваёй тыднёвай паездкі у краіны Эўропы, вярнуўся ў Вашынгтон. Візыт у Эўропу прэзыдэнт ЗША закончыў сустрэчай з Папам Янам Паўлам Другім. Перад тым Буш узяў удзел у сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж краінамі НАТА і Расеяй, падпісаў у Маскве пагадненьне пра скарачэньне ядзерных узбраеньняў, наведаў Нямеччыну і Францыю. Сёньня прэзыдэнт ЗША сустрэнецца з Радай Нацыянальнай Бясьпекі, каб абмеркаваць блізкаўсходні крызыс.