ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю ўхваліў плян стварэньня гэтак званых “аэраказіно”, які дазволіць абыйсьці дзяржаўную забарону гуляльных установаў на тэрыторыі краіны. Адмыслова абсталяваныя самалёты ісляндзкай авіякампаніі дазволяць аматарам азартных гульняў выпрабаваць сваё шчасьце цягам чатырохгадзіннага палёту па-за межамі ізраільскай паветранай прасторы. Праект будзе фінансавацца прыватнымі кампаніямі Ізраілю і іншых краінаў. Мяркуецца, што ён будзе прыностць у дзяржаўную скарбонку блізу 50 мільёнаў даляраў штогод.