Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:48 ]  Сустрэча ў вярхох кіраўніцтва Эўразьвязу й Расеі


МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы пачынаецца сустрэча ў вярхох краінаў Эўрапэйскага Зьвязу й Расеі. У нарадзе возьмуць удзел старшыня Камісіі Эўразьвязу Рамана Продзі, адказны за зьнешнюю палітыку Зьвязу Гаўер Саляна і прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар. На гэты час Гішпанія старшынюе у Эўрапэйскім Зьвязе. Паводле Азнара, бакі абмяркуюць праблемы супрацоўніцтва ў справе барацьбы з тэрарызмам, пытаньні ўмацаваньня бясьпекі, разьвіцьцё расейскай эканомікі і сувязі Расеі з Эўразьвязам у галіне энэргэтыкі. Азнар падкрэсьліў, што Эўрапэйскі Зьвяз гатовы дапамагчы Расеі стаць сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG