ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выляцеў у Вашынгтон па сканчэньні свайго тыднёвай паездкі па краінах Эўропы. Буш завершыў свой візыт сустрэчай з папам рымскім Янам Паўлам Другім. Размова працягвалася ўсяго толькі 20 хвілінаў. Буш абмеркаваў з папам сытуацыю у амэрыканскай каталіцкай царкве. Апошнім часам там адбыўся шэраг скандалаў, бо некаторых сьвятароў вінавацяць у разбэшчваньні непаўнагадовых.